“У Расеі склалася сытуацыя, калі кіруе не адзін ці два чалавекі, а група людзей. Ні Пуцін, ні Мядзьведзеў самі не вызначаюць стратэгіі Расеі і будучых адносін у сьвеце. Там вызначае група людзей”, – адзначыў Краўчук.
![]() |
Першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук |
“Расея пакуль ня вызначыла прозьвішчаў, але тое, што гэта не асабіста Пуцін ці Мядзьведзеў – гэта рэальны факт”, – падкрэсьліў Краўчук. “І таму як бы не зьмяняліся галовы на расейскім арле, яны будуць праводзіць адну і тую ж палітыку. Ілюзія, што хтось будзе лепшым расейскім прэзыдэнтам, а хтось горшым – гэта памылка”, – сказаў першы прэзыдэнт Украіны.
Такім чынам, паводле яго слоў, памылковымі зьяўляюцца спробы наладзіць добрыя адносіны з Расеяй на ўзроўні асабістага сяброўства паміж кіраўнікамі дзяржаў, бо гэтымі адносінамі кіруюць не асобы, а інтарэсы.
“Расея будзе такой, якой яна ёсьць. Мы павінны быць Украінай і абараняць свае нацыянальныя інтарэсы”, – падкрэсьліў экс-прэзыдэнт.
No comments:
Post a Comment