2011-08-10

Даля Грыбаўскайтэ – чалавек КПСС і КГБ?

У сувязі зь нядаўняй перадачай літоўскімі ўладамі зьвестак аб банкаўскіх рахунках беларусаў, у выніку чаго за кратамі апынуўся праваабаронца Алесь Бяляцкі, прапануем Вашай увазе перакладзены з ангельскай мовы артыкул “Прадстаўніца літоўскай дзяржавы – агент КГБ–ФСБ?” Мы ня маем магчымасьці праверыць, ці адпавядае рэчаіснасьці дадзеная інфармацыя, але афіцыйная біяграфія цяперашняга прэзыдэнта Літвы выклікае падазрэньні: занадта спрытна простае дзяўчо з рабочай сям’і прасоўвалася па кар’ернай лесьвіцы. За падобнымі ўзьлётамі, як паказвае практыка, звычайна стаіць падтрымка вельмі ўплывовых сіл:

Факты, якія датычацца літоўскага прэзыдэнта Далі Грыбаўскайтэ, так, як яны бачацца добра інфармаваным колам.
Грыбаўскайтэ, якая нарадзілася ў рускіх бацькоў (Палікарпа Ўладзіміравіча Грыбоўскага і Віталіі Карсакавай-Грыбоўскай) зрабіла фэнамэнальную кар'еру ў савецкай камуністычнай герархіі незаконнага акупацыйнага рэжыму, які супярэчыў нормам міжнароднага права. Мяркуецца, што незадоўга да абвяшчэньня аднаўленьня незалежнасьці Літвы спэцыялісты КГБ па падробках выправілі рэгістрацыйныя дадзеныя аб яе нараджэньні на “больш літоўскія”, перарабіўшы імя яе бацькі на “Polikarpas Vlado sūnus”, а прозьвішча – на “Grybauskas”. Гэтыя нераскрытыя супрацоўнікі КГБ нават стварылі “легенду”, кажучы, што яе бацька быў толькі бедным таксістам, а яе маці – прыбіральшчыцай. Дзякуючы вырашальнаму ўплыву бацькоў, якія яе падтрымлівалі (мяркуецца, што яе бацька, які фігуруе ў сьпісе службоўцаў КГБ пад ужо літоўскім прозьвішчам “Grybauskas”, быў кіраўніком мясцовага кадравага аддзела КГБ, што меў шырокі уплыў і заўсёды казаў апошняе слова ў справах КГБ, і які разам з жонкай і дачкой жыў у раскошным доме, зарэзэрваваным для эліты кампартыі ў Вільні), яна стала кіраўніком па кадрах дзяржаўнага філярманічнага аркестра ў Вільні (1975–1976) у надзіва маладым узросьце, калі ёй было толькі 19 год.

З 1976 да 1983 яна вывучала палітэканомію марксізму-ленінізму, аднак не ў Літоўскім унівэрсытэце Вільнюса, як можна было б чакаць, а ў надзвычай савецкім Ленінградзе. У той жа час яе біяграфія зьмяшчае непраўдападобную падрабязнасьць (гэта іншая “легенда”, створаная адпаведнымі спэцыялістамі з КГБ), быццам бы яна працавала ў якасьці простага работніка на прадпрыемстве па перапрацоўцы меху “Рот Фронт” (Чырвоны фронт), якое, згодна інфармацыі, раскрытай адным з супрацоўнікаў нямецкай Фэдэральнай інфармацыйнай службы (Bundesnachrichtendienst) было прыкрыцьцём КГБ для спэцыяльнай падрыхтоўкі вышэйшых партыйных кадраў. Гэтая адмысловая падрыхтоўка будучых спэцыяльных агентаў для надзвычай сакрэтных спэцыяльных заданьняў уключала таксама набыцьцё “чорнага пояса” па каратэ, якое было строга забаронена для звычайных грамадзян. Сваю вучобу яна завяршыла ў 1983 годзе ў элітным камуністычным “Унівэрсытэце Жданава” (дарэчы, бальшавік Жданаў быў партыйным кіраўніком Ленінграда падчас “вялікай чысткі” ў 1937–1938 і, як кажуць, арганізаваў забойства канкурэнта Сталіна Кірава, таму ўзьнікае спакуса сказаць, што выслоўе “Nomen est Omen” абсалютна падыходзіць да назвы камуністычнага інстытуту, які называў сябе “ўнівэрсытэтам”). Па дадзеных інфарматара з ФСБ Грыбаўскайтэ даслужылася да званьня маёра ў той час як навучалася на вышэйзгаданым фіктыўным прадпрыемстве КГБ (якое існавала ўжо ў часы былога НКВД).
Даўнія знаёмыя?
Яе аднакурсьнікам у партыйным унівэрсытэце, які заўсёды падтрымліваў зь ёй адносіны, быў Уладзімір Пуцін, які таксама праходзіў падрыхтоўку для спэцыяльнага заданьня ў якасьці кандыдата ў афіцэры КГБ. У 1983 годзе – як быццам у выніку цуду – Грыбоўская-Грыбаўскайтэ стала партыйным сакратаром Акадэміі навук незаконнага акупацыйнага рэжыму ў Вільні – гэта адзін з высокіх пастоў, зарэзэрваваны выключна для такіх супрацоўнікаў, якія былі абсалютна ляяльнымі лініі партыі. У гэты ж час (з 1983 па 1990) яна была выкладчыкам марксісцка-ленінскай эканомікі ў Вышэйшай партыйнай школе Камуністычнай партыі Савецкага Саюза ў Вільні, зьяўляючыся дзейсным членам камуністычнай партыі з 1977 года. Нават у 1990 годзе напярэдадні аднаўленьня незалежнасьці Літвы яна належала да антынезалежніцкай фракцыі паслухмяных Маскве камуністычных калябарацыяністаў. Кароткі час (1988) яна гасьцявала ў камуністычным Унівэрсытэце Ламаносава ў Маскве, дзе атрымала ступень кандыдата навук у галіне марксісцка-ленінскай эканомікі. Узорная савецка-камуністычная кар'ера заўсёды зарэзэрваваная для высокапастаўленых партыйных кадраў, якія карыстаюцца падтрымкай КГБ.

Пасьля таго як Грыбаўскайтэ папрацавала на шэрагу ўплывовых пасад ва ўрадзе былога сакратара Цэнтральнага камітэта кампартыі Бразаўскаса, яе прызначылі камісарам Эўразьвязу. Толькі нядаўна высьветлілася, што гэта стала магчымым выключна дзякуючы ўльтыматуму былога прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса-Адамкявічуса (які, паводле чуткі, быў агентам уплыву КГБ, а да гэтага НКВД пад псэўданімам “Фэрмер”. Калі гэта праўда, дык ён паводзіў сябе так, як і павінен сябе паводзіць [агент уплыву], прысвоіўшы найвышэйшыя літоўскія ўзнагароды высокапастаўленым супрацоўнікам КГБ і наклаўшы вета на люстрацыю злачынцаў з былых НКВД і КГБ).

З дапамогай беспрэцэдэнтнай прапагандысцкай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі, якія ў асноўным належаць уплывовым расейскім алігархам, такім як Газпрам, Грыбаўскайтэ "прадалі” грамадзкасьці як адзінага магчымага прэзыдэнта Літвы, разважліва пазьбягаючы згадваць яе бальшавіцкае мінулае адданай пасьлядоўніцы лініі кампартыі і высокапастаўленай супрацоўніцы незаконнага акупацыйнага рэжыму. Варта падкрэсьліць, што нават дзяржаўнае тэлебачаньне атрымлівае загады ад былых членаў Цэнтральнага камітэта і іншых высокапастаўленых партыйных таварышаў, якія ўвесь час прысутнічаюць за кулісамі. Ня кажучы ўжо пра канстытуцыйную норму, паводле якой дачка рускіх бацькоў ня можа стаць прэзыдэнтам Літвы. Цьвёрдае перакананьне людзей, якія зазіраюць за фасады пацёмкінскіх вёсак, што гэтыя факты (якія датычацца Далі Грыбаўскайтэ-Грыбоўскай) – праўда.

18 жніўня 2010

Copyright © 2010 Human rights Lithuania
Is the representative of the Lithuanian state an agent of the KGB/FSB?

Факты, прыведзеныя ў артыкуле, можна параўнаць з афіцыйнымі біяграфічнымі зьвесткамі Грыбаўскайтэ, зьмешчанымі ў прэсе, напрыклад тут.

Варта адзначыць, што неафіцыйная біяграфія Грыбаўскайтэ вельмі добра ўкладваецца ў кантэкст канцэпцыі Анатоля Галіцына. Па ўсёй бачнасьці КГБ загадзя рыхтаваў маладыя кадры, якія мусілі кантраляваць Усходнюю Эўропу пасьля “падзеньня камунізму”.

No comments: