У 1921 годзе, калі была запушчана Новая эканамічная палітыка, ОГПУ
стварыла на тэрыторыі Савецкай Расеі фальшывую антысавецкую арганізацыю –
Манархічны саюз Цэнтральнай Расеі. Калісьці гэта была сапраўдная
арганізацыя, заснаваная царскімі генэраламі ў Маскве і Петраградзе, але
ліквідаваная савецкай службай бясьпекі ў 1919–1920. Намінальна рух
ўзначальвалі былыя члены гэтай арганізацыі, у тым ліку царскія генэралы і
прадстаўнікі старой арыстакратыі, якія перайшлі на бок савецкай улады.
Іх ляяльнасьць да савецкай улады не выклікала сумненьняў, бо яны
здрадзілі сваім былым сябрам з антыкамуністычнага падпольля. Гэта
царскія генэралы Брусілаў і Заянчкоўскі, царскі ваенны аташэ ў Югаславіі
генэрал Патапаў і царскі чыноўнік міністэрства шляхоў зносін Якушаў.
Найбольш актыўным агентам “Трэсту” зьяўляўся былы афіцэр выведкі
Генэральнага штаба царскай Расеі, адным з мноства імён якога было
Апэрпут.