Пасьля публікацыі ў газэце “Известия” адказу Лукашэнкі на праект
Эўразійскага саюза, які быў агучаны Пуціным, дэпутат Вярхоўнага Савету
XII скліканьня, адзін з бацькоў беларускай незалежнасьці Сяргей Навумчык
разьмясьціў разважаньні на гэты конт пад назвай “Назад, у імпэрыю?” у сваім блогу на Радыё Свабода. Спадар Навумчык зрабіў дзьве прынцыповыя высновы:
1. Лукашэнка і Пуцін адзіныя ў галоўным – ў імкненьні аднавіць імпэрыю.
2. У чарговы раз назваўшы распад СССР (чытай – дасягненьне
незалежнасьці Беларусі) “найглыбейшай, трагічнай памылкай”, Лукашэнка
яшчэ раз пацьвердзіў, хто зьяўляецца самым вялікім фактарам небясьпекі
для незалежнасьці краіны, якой яго паставілі кіраваць.
Showing posts with label Краўчук. Show all posts
Showing posts with label Краўчук. Show all posts
2011-10-21
2011-10-04
Леанід Краўчук: Расеяй кіруе не Пуцін ці Мядзьведзеў, а палітбюро
Расеяй кіруе група людзей, а не
асабіста прэм'ер Уладзімір Пуцін або прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў.
Такое меркаваньне выказаў першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук у эфіры
ўкраінскага Першага нацыянальнага канала на праграме “Шустэр Live” 30 верасьня 2011.
“У Расеі склалася сытуацыя, калі кіруе не адзін ці два чалавекі, а група людзей. Ні Пуцін, ні Мядзьведзеў самі не вызначаюць стратэгіі Расеі і будучых адносін у сьвеце. Там вызначае група людзей”, – адзначыў Краўчук.

Subscribe to:
Posts (Atom)