Расеяй кіруе група людзей, а не
асабіста прэм'ер Уладзімір Пуцін або прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў.
Такое меркаваньне выказаў першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук у эфіры
ўкраінскага Першага нацыянальнага канала на праграме “Шустэр Live” 30 верасьня 2011.
“У
Расеі склалася сытуацыя, калі кіруе не адзін ці два чалавекі, а група
людзей. Ні Пуцін, ні Мядзьведзеў самі не вызначаюць стратэгіі Расеі і
будучых адносін у сьвеце. Там вызначае група людзей”, – адзначыў Краўчук.