Showing posts with label Беларусь. Show all posts
Showing posts with label Беларусь. Show all posts

2012-01-13

On the Lukashenka regime’s judicial reprisals against Siarhei Kavalenka

December 19, 2011 Mr. Siarhei Kavalenka, member of the Conservative Christian Party – Belarusian Popular Front, has been arrested in Vitebsk. He has been for no reason charged of the violation of the previous conditional sentence and imprisoned. The point is that Mr. Kavalenka had been sentenced by the regime's court in 2009 because he hoisted the Belarusian national White-Red-White flags in the center of Vitebsk. After the last arrest the police had for no reason declared him guilty of “the insubordination and the use of foul language” (the regime is using this false formulation regularly against the democratic activists). The state authorities have started the judicial process against the patriot.

2011-11-01

Дарога на Курапаты (Відэа)

Курапаты – гэта наша сьвятыня, месца пакутніцтва беларускага народу, дзе расейска-камуністычныя акупанты зьнішчылі каля 250 тысячаў людзей. Па маштабах злачынства і колькасьці ахвяраў Курапаты можна параўнаць з Асьвенцымам і Бухэнвальдам. Камуністы хавалі праўду аб трагедыі, спрабавалі зьнішчыць магілы, праводзілі праз урочышча газаправод, будавалі дарогу, вывозілі парэшткі расстраляных. Афіцыйная прапаганда сьцьвярджала, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры нямецкай акупацыі. Першыя археалягічныя раскопкі ў Курапатах у канцы 1980-х гадоў правёў Зянон Пазьняк. Ягоныя адкрыцьці і паказаньні сьведак трагедыі пацьвердзілі, што ў Курапатах пахаваныя беларусы, расстраляныя НКВД у 1937–1941. Фільм “Дарога на Курапаты” быў зьняты ў 1989 годзе і ў хуткім часе забаронены. Рэжысёр Міхаіл Жданоўскі, аўтар сцэнару Аляксандр Лукашук, апэратар Сяргей Пятроўскі.

2011-10-27

Віктар Юшчанка: Цімашэнка падвяла Ўкраіну да банкруцтва

Экс-прэм'ер і лідэр партыі “Бацькаўшчына” Юлія Цімашэнка падвяла краіну да банкруцтва дзякуючы заключэньню газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе. Аб гэтым паведаміў былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ў прамым эфіры праграмы “Шустэр live”. Паводле яго слоў газавыя дамовы ўрада Цімашэнкі – гэта палітыка, а не матэматыка. Экс-прэзыдэнт растлумачыў, што цана на газ для Ўкраіны мусіла быць амаль у 2,5 разы ніжэй. Такім чынам, Юшчанка ацэньвае газавае пагадненьне, заключанае з удзелам Цімашэнкі, як “бомбу”, закладзеную пад сувэрэнітэт Украіны.

2011-10-21

Абмен думкамі зь Сяргеем Навумчыкам

Пасьля публікацыі ў газэце “Известия” адказу Лукашэнкі на праект Эўразійскага саюза, які быў агучаны Пуціным, дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня, адзін з бацькоў беларускай незалежнасьці Сяргей Навумчык разьмясьціў разважаньні на гэты конт пад назвай “Назад, у імпэрыю?” у сваім блогу на Радыё Свабода. Спадар Навумчык зрабіў дзьве прынцыповыя высновы:
1. Лукашэнка і Пуцін адзіныя ў галоўным – ў імкненьні аднавіць імпэрыю.
2. У чарговы раз назваўшы распад СССР (чытай – дасягненьне незалежнасьці Беларусі) “найглыбейшай, трагічнай памылкай”, Лукашэнка яшчэ раз пацьвердзіў, хто зьяўляецца самым вялікім фактарам небясьпекі для незалежнасьці краіны, якой яго паставілі кіраваць.